Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекаваньне... П’ехай


Галоўны лекар дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская цэнтральная гарадзкая паліклініка» Вячаслаў Яшчанка даручыў кіраўнікам падпарадкаваных паліклінік і філіялаў набыць білеты на канцэрт Эдзіты П’ехі «А жыцьцё працягваецца», які мае адбыцца 5 сакавіка ў гарадзкім цэнтры культуры.

Прыблізны кошт білетаў — 200 тысяч рублёў.

У адмысловым лісьце № 0116/447 Вячаслаў Яшчанка запатрабаваў падключыць да гэтай справы прафсаюзы і заахвочваць білетамі супрацоўнікаў. І робіцца гэта у межах мерапрыемстваў па «правядзеньні ў 2014 годзе „Году гасьціннасьці“».

А каб «гасьціннасьць» выявілася ў поўнай меры, галоўны лекар запатрабаваў падаць інфармацыю «пра колькасьць набытых білетаў у арганізацыйна-мэтадычны аддзел дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская цэнтральная гарадзкая паліклініка».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG