Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю экс-прэзыдэнту Віктару Януковічу і яшчэ 17-ці ягоным хаўрусьнікам, прадстаўнікам былым уладаў, якіх падазраюць у парушэньні правоў чалавека і ўжываньні гвалту.

Міністэрства замежных спраў прадставіла Дэпартамэнту міграцыі сьпіс з 18-ці прозьвішчаў, адносна якіх будуць дзейнічаць візавыя санкцыі на мяжы Літвы.
Паводле міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, гэты сьпіс не канчатковы.

«У ім Януковіч, усё былое кіраўніцтва, кіраўнікі сілавых структур. Сьпіс не канчатковы, ён будзе пашыраны. У сьпісе было 18 чалавек, якія адказвалі за былую сытуацыю бясьпекі і дзеяньні якіх прывялі да таго, што адбылося ў Кіеве», — сказаў міністар.

Аўстрыя, Швэйцарыя і Ліхтэнштэйн раней замарозілі банкаўскія рахункі Януковіча і яго паплечнікаў.
XS
SM
MD
LG