Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар культуры Расеі заклікаў расейцаў адпачываць у Крыме


«Крым з пункту гледжаньня клімату — лепшае месца на тэрыторыі былога СССР , аналягаў яму няма», — заявіў міністар Уладзімер Мядзінскі.

Ён таксама асабліва адзначыў бясьпеку Крыму.

«Разумеючы, што Крым будзе і бясьпечным месцам адпачынку, нам хацелася б пераарыентаваць турыстычныя плыні з традыцыйных кірункаў — Турцыі і Эгіпту — у Крым», — цытуе яго словы «РІА Навіны».

Таксама міністар культуры паведаміў, што Растурызм будзе спрыяць турыстычным кампаніям, якія накіроўваюць адпачывальнікаў на ўкраінскі паўвостраў.
XS
SM
MD
LG