Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны кіраўнік «Беллегпраму» Міхаіл Сучкоў


Moldova - money, dollars, generic, corruption
Moldova - money, dollars, generic, corruption

Старшыня канцэрну «Беллегпрам» Міхаіл Сучкоў абвінавачаны ў злачынстве, прадугледжаным ч. 3 арт. 430 (атрыманьне хабару) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс-Запад» са спасылкай на Сьледчы камітэт Беларусі.

Цяпер Міхаіл Сучкоў пад вартай.

Паводле гэтага ж артыкула абвінавачваецца і дырэктар ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка». Ён таксама пад вартай, але пакуль застаецца ў статусе падазраванага.

«Сьледчы камітэт Беларусі працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы па фактах атрыманьня хабару чыноўнікамі канцэрну «Беллегпрам», — сказалі ў Сьледчым камітэце.

Паводле Сьледчага камітэту, старшыня канцэрну і дырэктар ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» сыстэматычна атрымлівалі грашовыя ўзнагароды ад прадстаўнікоў шэрагу суб’ектаў гаспадараньня за рашэньне пытаньняў пра пастаўкі абсталяваньня ў рамках мадэрнізацыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру «Беллегпраму».

Міхаіл Сучкоў быў прызначаны старшынём «Беллегпраму» ў сьнежні 2012 году. Раней ён кіраваў бавоўнапрадзільнай фабрыкай у Ветцы і ААТ «Сукно» ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG