Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка спачувае родным Рыгора Барадуліна


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні родным народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў сувязі зь ягонай сьмерцю — паведамляе Інтэрфакс.

«Упэўнены, што памяць пра Рыгора Барадуліна як аднаго зь вядомых майстроў слова захаваецца ў сэрцах аматараў беларускай літаратуры», — цытуе словы прэзыдэнта агенцтва.

«Творчасьць Рыгора Барадуліна займае асаблівае месца ў айчыннай культуры. У ягоных вершах і паэмах знайшлі сваё адлюстраваньне багаты духоўны сьвет народу і агульначалавечыя філязофскія і маральныя пытаньні», — гаворыцца ў спачуваньні.
XS
SM
MD
LG