Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьвітваецца з Рыгорам Барадуліным

Народнага паэта Рыгора Барадуліна пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам.

11:19 4.3.2014
Грэка-каталіцкі архімандрыт Сяргей Гаек пачаў адпяваньне. Яму асыстуюць каля дзесяці сьвятароў.
11:06 4.3.2014
11:05 4.3.2014
Прынесьлі вянок ад праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
10:44 4.3.2014
10:27 4.3.2014
Па дынаміку гучаць вершы ў выкананьні Рыгора Барадуліна.
10:27 4.3.2014
Запоўнены увесь касьцёл. На цырымоніі прысутнічаюць архімандрыт Сяргей Гаек, айцец Андрэй Абламейка, іншыя сьвятары.
10:24 4.3.2014
10:18 4.3.2014
Сумную мэлёдыю загралі дудары
10:18 4.3.2014
10:10 4.3.2014
Пачалося адпяваньне. Малітву па-беларуску чытае грэка-каталіцыкі сьвятар.
10:00 4.3.2014
Людзі нясуць бел-чырвона-белыя кветкі.
09:57 4.3.2014
На вуліцы каля касьцёла знаходзяцца міліцыянты.
09:57 4.3.2014
З кветкамі і вянкамі прыйшлі Ўладзімер Арлоў, Уладзімер Някляеў, Лявон Баршчэўскі і многія іншыя.У касьцёле грае арган. Людзі моляцца.
09:53 4.3.2014
Дзясяткі людзей прыйшлі разьвітацца з народным паэтам. Труну з целам Рыгора Барадуліна прывезьлі ў Чырвоны касьцёл у Менску.
09:00 4.3.2014
Сёньня ў Менску ў Чырвоным касьцёле (плошча Незалежнасьці, 15) з 9.45 да 13.00 адбудзецца разьвітаньне з народным паэтам Рыгорам Барадуліным.

У 13.15 працэсія з труною нябожчыка накіруецца ва Ўшачы (Віцебская вобласьць), дзе пахаваюць паэта.



Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 году. Яму было 79 гадоў.

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 году, на хутары Верасоўка Вушацкага раёну Віцебскай вобласьці.

Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх — газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У выдавецтве «Мастацкая літаратура» працаваў больш за 20 гадоў, спачатку рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН (1984).

Пачаў друкавацца з 1953 году, першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959 годзе.

Да 25-годзьдзя пантыфікату Папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы Рымскага Яна Паўла II «Рымскі трыпціх» і меў магчымасьць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 г. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.

Пераклаў на беларускую мову п’есу «Вей, вятрок!» Яна Райніса (1980), зборнікі твораў «Блакітны звон Грэнады» Гарсія Лёркі (1975), «Мэлёдыя каліны» Івана Драча (1981), «Ветраліст» Габрыелі Містраль (1984), «Рубаі» Амара Хаяма (1989); «Слова пра паход Ігараў» (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэксьпіра, Байрана, Няруды, Гільена, Міцкевіча, Бранеўскага, Ясеніна, Гамзатава.

Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лёркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званьне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 г.) і мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін зьяўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).
XS
SM
MD
LG