Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пройдзе антываенная дэманстрацыя


Удзельнікі акцыі плянуюць выйсьці да будынку Міністэрства абароны Расеі пад лёзунгамі «Супраць агрэсіі пуцінскай Расеі ва Ўкраіну!», «Супраць акупацыі Крыма!», «Супраць уцягваньня краіны ў самазабойчую вайну!».

Такія акцыі адбыліся на мінулыя выходныя ў многіх расейскіх гарадах. Паліцыя жорстка перасякала іх правядзеньне, былі затрыманыя сотні дэманстрантаў.

Сёньня таксама стала вядома, што Новы Рыскі Тэатар адмяніў усе выступы, якія былі заплянаваныя ў 2014 годзе ў Расеі. Такім чынам латыскі тэатар выказвае свой пратэст супраць уводу расейскіх войск ва Ўкраіну.

У падтрымку Ўкраіны выступілі расейскія музыкі Барыс Грабеншчыкоў, Юры Шаўчук, Андрэй Макарэвіч, Зэмфіра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG