Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё ж расейскія дыпляматы – фэерычныя... хлопцы.

Справа нават ня ў тым, што вайсковая апэрацыя, аказваецца, праводзіцца на просьбу пэрсанажа, які «практычна нікчэмны» на думку нават прэм'ера Расеі. Але, як гаворыцца, або здыміце крыж або апраніце майткі.

Пару тыдняў таму Пуцін, ахвяраваўшы асалодай назіраньня за Алімпіядай, лётаў у Каір для сустрэчы з кім? З фэльдмаршалам Сісі, верхаводам антыканстытуцыйнага перавароту, які разам з тамтэйшым «агідным» Майданам зрынуў законна абранага прэзыдэнта Мурсі, перабіў некалькі соцень прыхільнікаў гэтага самага прэзыдэнта і забараніў яго партыю. І як там наконт чысьціні працэдуры зьмены ўлады? Вось дурань Мурсі – не прыйшло ў галаву папрасіць Расею пра ўзброенае ўмяшаньне для аднаўленьня канстытуцыйнай законнасьці. Не пытаньне ж: расейская армія – кшталту таксі, любы капрыз кліента. І чысьціню працэдуры і ў «пясках пірамідаў» аднавілі б на раз. Але Пуцін у Каіры пра працэдуру чамусьці не прыгадваў, а нават пажадаў тамтэйшаму Турчынаву ў пагонах перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, на якія той у той момант нават не зьбіраўся вылучацца.

Можна прыгадаць і Кіргістан у 2010 годзе. Чамусьці тады просьбы і заклінаньні прэзыдэнта Бакіева, зрынутага з пасады таксама мэтадам, які ня ў поўнай меры адпавядае строгай канстытуцыйнай працэдуры, не знаходзілі ніякага водгуку ў Масквы. Лукашэнка, дарэчы, тады якраз і прапаноўваў сіламі АДКБ падтрымаць кіргіскага «караля ў выгнаньні», але тады Масква аддавала перавагу дамоўленасьцям зь лідэрамі бішкецкага перавароту ў двукосьсі ці без.

І каго зараз спадар Чуркін трымае за лохаў?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG