Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія журналісты склалі мапу дысьлякацыі ваенных сілаў у Крыме.

На дадзены момант у Крыме на мысе Фіялент узброеныя людзі блякуюць вайсковую частку, яе называюць цэнтрам выведкі Ваенна-марскіх сілаў Украіны.

У пасёлку Новафёдараўка Сакскага раёну застаецца заблякаванай ваенная частка марской авіяцыі. Па пэрымэтры яе стаяць узброеныя расейскія вайскоўцы без апазнавальных знакаў.

На КПП Керчанскага атраду марской аховы пад’ехалі невядомыя з аўтаматычнай зброяй. Усяго чатыры аўтобусы, адзін зь іх з расейскімі нумарамі.

У Севастопалі ўкраінскія вайскоўцы жывым шчытом ахоўваюць склады з боепрыпасамі супрацьпаветранай абароны. Тэрыторыю ачапілі ўзброеныя расейскія вайскоўцы, а ўваход на тэрыторыю заблякавалі грузавіком. Штаб Ваенна-марскіх сілаў Украіны быў заблякаваны і абясточаны.

У Новаазерным базу ўкраінскага флёту ноччу спрабавалі заняць салдаты расейскай арміі. На абарону жывым шчытом сталі цывільныя жыхары Крыму. Украінскія салдаты трымаюць кругавую абарону са зброяй.

Напружаная сытуацыя у Бахчысараі, дзе зноў блякуюць інжынэрную вайсковую частку № 2904.




Балаклаўская бухта і аэрадром у Бэльбеку — часткова пад кантролем падразьдзяленьняў Чарнаморскага флёту Расеі. На ваенным аэрадроме ў Бельбеку расейскія вайскоўцы ноччу штурмам узялі каравульнае памяшканьне, ангар з самалётамі і склад зброі.

У Кіраўскім расейцы перакрылі узлётна-пасадачную паласу, дзе базуецца пілатажная група «Украінскія сокалы ». Расейскае падразьдзяленьне знаходзіцца ў аэрапорце Сымфэропаля.

700салдатаў атачылі ўкраінскую вайсковую частку ў сяле Перавальнае. У Эўпаторыі заблякаваны 55-й зэнітна-ракетны полк.

Штурмам пагражаюць батальёну марской пяхоты ў Феадосіі.

Падкантролем расейскіх салдат пераправа праз Керчанскі праліў.

На аўтамабільных ўездах на Крымскі паўвостраў — у Чонгары і Армянску — блокпосты, якія кантралююць байцы сэвастопальскага «Бэркута» .

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG