Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія санкцыі супраць Расеі разгледзяць у чацьвер


Сёньня ў Брусэлі прайшла экстраная нарада міністраў замежных справаў краін ЭЗ, прысьвечаная сытуацыі ва Ўкраіне.

Кіраўніца зьнешняй палітыкі Зьвязу Кэтрын Эштан паведаміла, што краіны-чальцы ЭЗ дамовіліся разгледзець мэтавыя санкцыі супраць Расеі, калі Масква ня спыніць пагражаць ваеннымі дзеяньнямі супраць Украіны.

Эштан заклікала Расію вывесьці свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны.

У праекце супольнай заявы адзначалася, што калі не адбудзецца «дээскаляцыі крокаў з боку Расеі», Эўразьвяз «прыпыніць двухбаковыя перамовы з расейскімі ўладамі па візавых пытаньнях, а таксама па новым пагадненьні аб двухбаковых адносінах».

Лідэры ЭЗ абвясьцілі, што яны правядуць экстраны саміт па Ўкраіне ў чацьвер у Брусэлі.
XS
SM
MD
LG