Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто хлусіць наконт расейскага ўльтыматуму ўкраінскім войскам у Крыме?


Інфармацыю пра ўльтыматум украінскім вайскоўцам пацьвердзіў Украінскай службе Бі-бі-сі кіраўнік прэс-службы міністэрства абароны ў Крыме Ўладзіслаў Селязьнёў:

«Я пацьвярджаю гэты ультыматум. Я размаўляў з афіцэрамі ўкраінскага флёту. У іх на борце быў віцэ-адмірал Аляксандр Вітко, ён высунуў гэты ультыматум. Ад сёньняшняга дня два нашы караблі заблякаваныя ў бухце Сэвастопаля караблямі Чарнаморскага флёту Расеі. Гэта — карабель „Славуціч“ і карвэт „Тэрнопаль“. Іх блякуе некалькі караблёў,» — сказаў ён.

Патрабаваньні, ў прыватнасьці, уключаюць у сябе прапанову «або перайсьці на бок крымскай улады, або скласьці зброю ці зьехаць куды заўгодна». Інакш расейскія ваенныя абяцаюць зладзіць штурм, паведаміў Селязьнёў.

Ён падкрэсьліў, што украінскія вайскоўцы застаюцца вернымі прысязе.

Прадстаўнік штабу Чарнаморскага флёту Расеі ў інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-АВН» абверг інфармацыю аб ультыматуме, які нібыта быў прад’яўлены украінскім вайскоўцам у Крыме.

«Гэта поўная лухта, — заявіў ён. — Мы ўжо прызвычаіліся да штодзённых абвінавачваньняў у правядзеньні нейкіх сілавых дзеяньняў у адносінах да нашых украінскіх калегаў».

Ён падкрэсьліў, што «сутыкнуць нас ілбамі ў Крыме не атрымаецца».

Раней агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў Міністэрстве абароны Ўкраіны паведамілі, што камандуючы Чарнаморскім флётам Расеі Аляксандар Вітко выставіў ультыматум украінскім вайскоўцам.

«Кал іда 5 гадзінаў раніцы заўтрашняга дня яны не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падразьдзяленьняў і частак Узброеных сілаў Украіны па ўсім Крыме,» — выклалі ў міністэрстве зьмест ультыматуму.
XS
SM
MD
LG