Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: Апошняе слова ў вечны шлях Рыгору Барадуліну


Апошні раз па тэлефоне зь Нью-Ёрку я размаўляў з Рыгорам пару дзён таму ў дзень яго нараджэньня 24 лютага. Рыгор гаварыў слаба, дыкцыя яго зьлівалася ў адзіную плынь дабразычлівага беларускага тону. Праз трэск у слухаўцы можна было пачуць толькі асобныя словы: «Зянонка».., «дружа».., «дзякуй».., «Жыве Беларусь»...

Адышоў дзівосны паэт беларускай красы... «лілею млявы плёс люляе»... і мова яго, нібы песьня...

Для мяне Барадулін яшчэ й дарагі фронтавец, адраджэнец, паважаны асабісты прыхільнік. Так і ўспамінаю яго побач з Васілём Быкавым у нашай фронтаўскай грамадзе, дзе Быкаў засяроджана слухаў, а Рыгор гаварыў вершамі.

Адышоў паэт народнай весялосьці, творца надзвычай самабытны, свой і непаўторны. Адышоў у лепшы духоўны сьвет.

Сьветлы шлях табе ў Неба, вялікі беларускі паэт, і вечная памяць.

Зянон Пазьняк
XS
SM
MD
LG