Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вечарына памяці Рыгора Барадуліна — 6 сакавіка на «Арт Сядзібе»


Рыгор Барадулін

Рыгор Барадулін

6 сакавіка ў «Арт Сядзібе» народны паэт Беларусі будзе зноў разам з намі.

Зьміцер Вайцюшкевіч будзе выконваць свае песьні на вершы Рыгора Барадуліна, узгадваць гісторыі і моманты з сумеснай працы. У 2004-м годзе Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў альбом «Паравоз каханьня» на вершы Рыгора Барадуліна.

Кожны ахвочы на вечарыне зможа прачытаць любімыя верш паэта ды выказаць такім чынам сваю пашану дзядзьку Рыгору.

Адрас: Інструмэнтальны завулак, дом 6, офіс 105 (1 паверх). Мэтро «Парк Чалюскінцаў», па бульвары Талбухіна, налева на вуліцу Мяржынскага, направа ў Інструмэнтальны завулак.

Пачатак а 19:00. Уваход вольны.
XS
SM
MD
LG