Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніда Левіна пахаваюць на Маскоўскіх могілках у Менску


Разьвітаньне зь вядомым беларускім архітэктарам, старшынёй Саюзу габрэйскіх аб’яднаньняў і грамадаў Беларусі пройдзе 4 сакавіка ў канцэртнай залі «Менск».

Яго пахаваюць на цэнтральнай алеі Ўсходніх (Маскоўскіх) могілак.

Леанід Левін памёр 1-га сакавіка ў Менску на 78-м годзе жыцьця.

Леанід Левін вядомы як аўтар мэмарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Яма», помнікаў Янку Купалу (Менск, 1972), Якубу Коласу (Менск, 1972), квартала мастака Марка Шагала ў Віцебску і многіх іншых.

Мэмарыяльны комплекс «Яма» ў Менску

Мэмарыяльны комплекс «Яма» ў Менску

XS
SM
MD
LG