Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Аляксандар Турчынаў падпісаў закон «Аб рэабілітацыі асобаў у выкананьне рашэньняў Эўрапейскага суду па правах чалавека», які быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 28 лютага.

Дзеяньне закону распаўсюджваецца на тых людзей, якія былі асуджаныя зь лютага 2010 па сакавік 2014 і на падставе скаргаў якіх Страсбурскі суд устанавіў парушэньне Канвэнцыі аб абароне правоў чалавека.

Закон зьнімае судзімасьці з экс-прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі і былога кіраўніка МУС Юрыя Луцэнкі; цяпер яны могуць прыняць удзел у датэрміновых выбарах прэзідэнта Украіны, прызначаных на 25 мая.

У красавіку летась Эўрапейскі суд па правах чалавека вынес рашэньне па скарзе Цімашэнкі, назваўшы яе арышт у «газавай справе» неабгрунтаваным і палітычна матываваным. Раней аналягічнае рашэньне было вынесена па скарзе Луцэнкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG