Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме зьнялі з эфіру незалежны радыё- і тэлеканал


Найбольшую ў Крыме незалежную тэлерадыёкампанію «Чарнаморская» адключылі сёньня ад эфіру.

Галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі Аляксандра Квітко сказала Радыё Свабода, што прадстаўнікі цэнтру вяшчаньня аўтаноміі патлумачылі свой крок прымусам. Аднак яны не ўдакладнілі, хто менавіта прымусіў іх зрабіць гэты крок.

Пазьней прадстаўнікі гэтага цэнтру паведамілі, што атрымалі інфармацыю пра пагрозу жыцьця журналістам «Чарнаморскай» і, каб пазьбегчы найгоршага, вырашылі самастойна адключыць гэтую тэлерадыёкампанію.

ТРК «Чарнаморская» — адна зь дзьвюх тэлерадыёкампаній у Крыме, якая вяшчае на ўвесь паўвостраў. Пасьля яе адключэньня ў эфіры паўвострава застаецца толькі дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Крым», якая знаходзіцца пад кантролем нелегітымнага ўраду Сяргея Аксёнава.
XS
SM
MD
LG