Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыпуцінскі мітынг жанчын у Сімфэропалі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Сотні жанчын сабраліся на антываенны мітынг у Сімфэропалі.

Жанчыны з плякатамі выйшлі на ўзбочыну фэадасійскай трасы ў мікрараёне Каменка.

Як паведамляе зь месца падзеяў крымскі тэлеканал АТР, сярод удзельніц мітынгу — украінкі, татаркі, расейкі.

Жанчыны выйшлі са шматлікімі плякатамі «Мір нашым дзецям», «Мы за мір», «Не вайне», «Маці Крыму супраць вайны», яны скандуюць: «Пуцін, рукі прэч ад Крыму».

Мітынг арганізавала сябра Мэджлісу крымска-татарскага народу Абаліева. Яна заклікала спыніць расейскую агрэсію ў Крыме.
XS
SM
MD
LG