Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керчанскую паромную пераправу кантралююць расейскія вайскоўцы


Мост празь Крачанскі праліў, які існаваў у 1944 годзе

Мост празь Крачанскі праліў, які існаваў у 1944 годзе

Пра гэта карэспандэнту ўкраінскай службы Радыё Свабода паведамілі крыніцы ў Крыме.

Паводле іх зьвестак, па пэрыметры пераправы стаяць каля 50 расейскіх вайскоўцаў, побач стаяць чатыры КАМАЗы.

Вайсковай тэхнікі на пераправе цяпер няма, але відавочцы сьцьвярджаюць, што раніцай яе перапраўлялі.

Тым часам, у расейскім сеціве зьявіліся паведамленьні, што прэм’ер-міністр Расеі Дзьмітры Мядзведзеў заявіў аб неабходнасьці перавесьці «ў практычную плоскасьць» пытаньне аб будаўніцтве моста праз Керчанскі праліў.

Мядзьведзеў нібыта таксама заявіў, што падпісаў распараджэньне аб стварэньні спэцыяльнай кампаніі — заказька будаўніцтва.
XS
SM
MD
LG