Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцэры ўкраінскага флёту пацьвердзілі вернасьць Украіне


Афіцэры ВМС Украіны пацьвердзілі вернасьць свайму народу і краіне на сустрэчы ў Севастопалі з камандзірам ВМС Сяргеем Гайдуком.

«Адбыўся сход афіцэраў, на якім да прысутных зьвярнуўся камандуючы ВМСУ контр-адмірал Сяргей Гайдук. Афіцэры пацьвердзілі вернасьць вайсковай прысязе і народу Украіны, выканалі нацыянальны гімн» — УНІАН цытуе заяву Ўладзіслава Селязьнёва, прэсавага прадстаўніка Міністэрства абароны Ўкраіны.

Дзяніс Беразоўскі

Дзяніс Беразоўскі

Як мы паведамлялі, 2 сакавіка быў зьняты з пасады камандуючага ВМС Украіны Дзяніс Беразоўскі, прызначаны на гэтую пасаду 1 сакавіка в.а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандрам Турчынавам. Паводле Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, Беразоўскі быў зьняты за няздольнасьць кіраваць ВМС Украіны ў экстрэмальных умовах. Таксама ў дачыненьні да яго распачата крымінальная справа за здраду.

2 сакавіка ў інтэрнэце было распаўсюджана відэа, на якім Беразоўскі прыносіць прысягу на вернасьць «жыхарам АР Крым і гораду Севастопалю» ды нелегітымнаму ўраду Крыма на чале зь Сяргеем Аксёнавым.
XS
SM
MD
LG