Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінкевіч прызнаў сваю віну.

У судзе над Зьміцерам Дашкевічам абвешчаны перапынак, каб Дашкевіч змог перакусіць. Як ён сказаў, ён вельмі даўно ня еў.

Грамадзкі актывіст Леанід Смоўж паведаміў, што Дашкевічу інкрымінуюць артыкул «непадпарадкаваньне міліцыі».

Сьведкамі супраць Дашкевіча выступаюць амапаўцы.

У судзе Зьміцер Дашкевіч напісаў у Cьледчы камітэт скаргу, што падчас паездкі ў суд міліцыянты ўжывалі да яго грубую фізычную сілу і пабілі акуляры:

«03.03.2014 зранку, калі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, каб забраць мяне на суд, яны паспрабавалі запіхнуць мяне ў заднюю частку міліцэйскага аўтамабіля, дзе было толькі 2 запасныя колы і не было сядзеньняў. Калі я стаў адмаўляцца сядаць туды з-за абразьлівых умоваў, мяне пачаў зьбіваць супрацоўнік міліцыі Чарняўскі і яшчэ адзін (імя ня ведаю). Мяне зьбівалі па твары, разьбілі акуляры, білі па тулаве, скруцілі, надзелі кайданкі і рэзка за іх торгалі. У выніку ў мяне засталіся сьляды на запясьцях і сьляды ад удараў на твары».

У сваёй скарзе Зьміцер Дашкевіч патрабуе правесьці праверку ў дачыненьні да дзеяньняў міліцыі, а таксама праверку ўмоваў транспартаваньня адміністратыўна затрыманых і забясьпечыць мінімальна годныя ўмовы перавозкі, прыцягнуць вінаватых да адказнасьці, а таксама забясьпечыць яму належны мэдагляд у ізалятары, каб аб’ектыўна зафіксаваць пашкоджаньні.
XS
SM
MD
LG