Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Голас Барадуліна будзе гучаць у «Мове нанова»


Рыгор Барадулін

Рыгор Барадулін

3 сакавіка Рыгора Барадуліна будуць прыгадваць на моўных курсах «Мова нанова».

Як расказаў журналіст і выкладчык Глеб Лабадзенка, які апошнія гады быў побач з Рыгорам Іванавічам, спрыяючы выхаду ягоных твораў, на чарговых занятках можна будзе пачуць голас паэта, паглядзець фотаздымкі і відэазапісы розных гадоў.

Бард Алесь Камоцкі, блізкі сябра Барадуліна, будзе прыгадваць дзядзьку Рыгора і засьпявае колькі песень на яго вершы — перадусім тыя, якія дзядзька Рыгор гэтак любіў сам.

Народнага паэта Беларусі не стала 2 сакавіка.

Разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка ў Чырвоным касцёле (пл. Незалежнасьці).
XS
SM
MD
LG