Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На дадзены момант намі прынятае рашэньне не даваць камэнтароў што да адключэньня 20 каналаў. Уся інфармацыя, якую мы можам даць, знаходзіцца на сайце», — сказалі ў прыёмнай тэлеправайдэра.

1 сакавіка ў Беларусі адключылі тэлеканалы RTVi, Discovery World, Animal Planet, Sony Entertainment, «Шансон ТВ» і яшчэ 15 замежных тэлеканалаў. Яны былі даступныя для абанэнтаў «Космас ТВ» і не пасьпелі атрымаць дазвол на трансьляцыю на тэрыторыі Беларусі.

У прыватнасьці, на тэлеканале RTVi сярод беларусаў карысталася папулярнасьцю праграма «Особое мнение», якая ствараецца супольна з радыёстанцыяй «Эхо Москвы». Журналісты і публіцысты адказваюць у ёй на пытаньні, дасланыя ў жывым эфіры гледачамі і слухачамі.

Як паведамляецца на сайце «Космас ТВ», з 1 сакавіка 2014 году часова спыняецца дзеяньне дазволу на распаўсюд замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі, выдадзеных да 1 студзеня 2014 году, і ўводзіцца шэраг зьменаў у парадак атрыманьня гэтых дазволаў.

У якасьці кампэнсацыі «Космас ТВ» адкрывае ўсім абанэнтам лічбавага кабэльнага тэлебачаньня паказ усіх дадатковых пакетаў і HD-каналаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG