Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

New York Times: Мэркель лічыць, што Пуцін знаходзіцца «ў іншым сьвеце»


Архіўнае фота. 21 чэрвеня 2013 году

Архіўнае фота. 21 чэрвеня 2013 году

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сказала па тэлефоне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, што яна ня ўпэўненая, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мае сувязь з рэальнасьцю, паведаміў The New York Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

«У іншым сьвеце» — так, паводле амэрыканскай газеты, Мэркель ахарактарызавала стан Пуціна Абаму пасьля размовы з прэзыдэнтам Расеі аб сытуацыі ва Ўкраіне.

Пасьля тэлефанічнай размовы з Мэркель Пуцін пагадзіўся стварыць групу па сытуацыі ў Крыме пад эгідай АБСЭ.
XS
SM
MD
LG