Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мова ці кава» распавядзе пра «Мову Барадуліна»


Сёньняшнія заняткі на моўных курсах «Мова ці кава», якія па панядзелках ладзяцца ў прасторы ЦЭХ, зьменяць традыцыйны фармат.

Як паведаміла арганізатарка курсаў Кацярына Кібальчыч, 3 сакавіка пройдзе вечарына памяці Рыгора Барадуліна «Мова Барадуліна». Пачатак а 19-й гадзіне. Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр на 80-м годзе жыцьця напярэдадні, 2 сакавіка.

Паводле спадарыні Кібальчыч, на імпрэзу-ўспамін зьбяруцца сябры і калегі паэта, аматары ягонай творчасьці. Пад заканчэньне пакажуць дакумэнтальны фільм Касі Камоцкай «Эпоха Барадуліна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG