Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскі крызіс. Галоўнае за ноч на 3 сакавіка


Агляд асноўных падзеяў.

У тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран назвалі непрымальнымі дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны на тэрыторыі Крыму.

Паралельна «Вялікая сямёрка» адмовілася да саміту ў Сочы.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы паедзе ў Кіеў. Туды ж зьбіраецца і Ян Эліясан, Намесьнік Генэральнага сакратара ААН едзе ва Ўкраіну.

Ўладзімер Пуцін пагадзіўся на стварэньне міжнароднай місіі па крымскім пытаньні.

Кітай падтрымаў цэласнасьць Украіны.

Супраць расейскай агрэсіі ў Крыму выступілі беларускія інтэлігенты. А беларускі праўладны палітоляг Вадзім Гігін заявіў: «Гэта вар’яцтва, што Расея можа ваяваць з Украінай»

Тым часам расейцы захапілі зброю ва ўкраінскай часткі ў Крыме

Украіна разглядае магчымасьць таго, каб перакрыць перакрыць мяжу з Расеяй

Былая кіраўніца ўраду Ураіны Юлія Цімашэнка выказала меркаваньне, што Ўкраіне даўно трэба было даўно ўступіць у НАТО.
XS
SM
MD
LG