Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская пракуратура скасавала сэпаратысцкія рашэньні ў Крыме


Калегія Генэральнай пракуратуры Ўкраіны нагадала ў нядзелю вайскоўцам Узброеных сіл, што яны прысягалі на вернасьць ўкраінскаму народу, такім чынам выкананьне імі патрабаваньняў па здачы зброі, пакіданьне ваеннай тэхнікі і месцаў дыслякацыі будзе расцэньвацца як дзяржаўная здрада з адпаведнымі прававымі наступствамі.

У звароце таксама нагадваецца аб незаконнасьці шэрагу дзеяньняў і рашэньняў па захопу і спыненьні дзейнасьці канстытуцыйных органаў улады, а таксама спробы неправамерна падпарадкаваць падразьдзяленьні праваахоўных органаў Украіны мясцовай улады або стварэньне так званых мясцовых праваахоўных органаў.

Генэральная пракуратура Ўкраіны, у прыватнасьці, ужо падала ў адміністрацыйны суд пазоў аб адмене шэрагу рашэньняў, прынятых 27 лютага Вярхоўнай Радай Крыму, у прыватнасьці, аб выказваньні недаверу Радзе міністраў Крыма, спыненьне яе дзейнасьці, прызначэньне Сяргея Аксёнава на пасаду кіраўніка крымскага ўрада, а таксама аб арганізацыі і правядзеньні рэспубліканскага (мясцовага) рэфэрэндуму па пытаньнях удасканаленьня статусу і паўнамоцтваў крымскай аўтаноміі.

А пракуратура Луганскай вобласьці ўжо падрыхтавала адміністрацыйны пазоў аб адмене пастановы «Аб звароце дэпутатаў Луганскага абласнога савета» ад 2 сакавіка як нелегітымнай і такой, што супярэчыць дзеючаму заканадаўству, гаворыцца ў заяве. У Крыму расейскія вайскоўцы, якія занялі паўвостраў, блякуюць часткі ўкраінскіх Узброеных сіл і іншых сілавых структур, дамагаючыся ад ваенных здаць зброю і тэхніку. Пакуль няма дакладных дадзеных, былі недзе выкананы наступныя патрабаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG