Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік Генэральнага сакратара ААН едзе ва Ўкраіну


Яе Эліясан.

Яе Эліясан.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун накіраваў ва Ўкраіну свайго намесьніка Яна Эліясана па выніках кансультацый у Радзе бясьпекі і ў сувязі з разьвіцьцём становішча ва Ўкраіне, заявіла ў нядзелю ў Нью-Ёрку прэс-сакратар кіраўніка ААН.

Паводле гэтага паведамленьня, Эліясан накіроўваецца ва Ўкраіну ўжо вечарам у нядзелю па амэрыканскім часе. Ва Украіне намесьнік генэральнага сакратара ААН асабіста ацэніць становішча на месцы і затым паведаміць генсакратару пра тое, якія далейшыя крокі можа зрабіць ААН для разрадкі сытуацыі, гаворыцца ў паведамленьні.

У суботу Ян Эліясан дакладваў аб становішчы ў Украіне на тэрміновым паседжаньні Рады бясьпекі ААН, ужо другім за два дні запар, прысьвечаным ўвядзеньні ва Ўкраіну войскаў Расеі.

Галоўны памочнік генэральнага сакратара Роберт Сэра ў суботу знаходзіўся ва Ўкраіне з такой жа мэтай, але быў вымушаны адмовіцца ад ажыцьцяўленьня галоўнай мэты свайго візыту, наведваньня Крыма, паведамілі ў ААН. Пасьля размоў з цяперашнім фактычным кіраўніцтвам Крыма, які фактычна кантралююць войскі Расіі, ён прыйшоў да высновы, што гэтыя наведваньня немагчымыя.
XS
SM
MD
LG