Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы захапілі зброю ўкраінскай часткі ў Крыме


Узброеныя людзі блякуюць пад'езд да аэрапорту Бельбек 28 лютага

Узброеныя людзі блякуюць пад'езд да аэрапорту Бельбек 28 лютага

Расейскія вайскоўцы, якія выкарыстоўвалі сьветлашумавыя гранаты, захапілі амаль усе будынкі ўкраінскай ваеннай часткі 4515 у Севастопальскім аэрапорце Бельбек.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» распавёў салдат роты аховы часткі 4515 Раман Берагавы.

«Расейцы прыехалі сюды тры дні таму. Спачатку яны занялі будынак, дзе заля абслугоўваньня дэлегацый, куды прыляталі Януковіч і іншыя. Наступны дзень занялі памяшканьне, дзе нашы самалёты стаялі, потым атачылі варту,» — распавёў ён.

«Сёньня расейцы штурмавалі варту, кідалі сьветлашумавые гранаты. Спачатку сказалі здаваць зброю. Варта адмовілася. А вечарам сталі закідваць сьветлашумавымі гранатамі. Мы не адказвалі, таму загаду зьверху няма,» — дадаў ён.

«Яны забралі зброю. У нас не было загаду ўступаць у бой. Мы не адказвалі на правакацыі. Здалі варту, здалі склады,» — дадаў Берагавы.

«Па стане на цяпер яны занялі амаль усю частку. Засталася толькі адміністрацыйны будынак і сьцяг. Вось мы іх зараз ахоўны. Занялі абарону,» — сказаў ён.

Пры гэтым Берагавы падкрэсьліў, што камандзір часткі і ўся частка гатовы змагацца.
XS
SM
MD
LG