Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: Пуцін пагадзіўся на «кантактную групу» па Ўкраіне


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Урад Нямеччыны паведаміў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пагадзіўся на прапанову стварыць міжнародную «кантактную групу» ў пытаньні Ўкраіны.

Паводле ўрадавага паведамленьня, Пуцін пагадзіўся на прапанову канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель «неадкладна стварыць дасьледчую місію, а таксама кантактную групу, магчыма пад кіраўніцтвам АБСЭ, каб распачаць палітычны дыялёг».

У заяве гаворыцца, што Мэркель выказала такую ідэю ў тэлефоннай размове, падчас якой яна абвінаваціла Пуціна ў парушэньні міжнародных законаў шляхам «непрымальнай» расейскай інтэрвэнцыі ў Крыме.

Тым часам, агенцтвы навінаў паведамілі са спасылкай на неназванага прадстаўніка ЗША, што дзяржсакратар ЗША Джон Кэры наведае Кіеў у аўторак, каб выказаць падтрымку новаму часоваму кіраўніцтву краіны. Раней Кэры асудзіў дзеяньні Расеі ва Ўкраіне як «неверагодны акт агрэсіі», і папярэдзіў пра «вельмі сур'ёзныя наступствы» з боку ЗША ды іншых краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG