Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік НАТО заклікаў Расею вывесьці войскі


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заклікаў Расею вывесьці свае войскі з Украіны і ўстрымацца ад умяшаньня ў іншых частках гэтай краіны.

Расмусэн выступаў перад журналістамі ў Брусэлі пасьля таго, як ён старшыняваў на надзвычайным паседжаньні паслоў 28 краін-чальцоў НАТО. Пасьля амаль васьмі гадзін перамоваў альянс выдаў заяву з заклікам, каб «абодва бакі неадкладна шукалі мірнае вырашэньне праз дыялёг, праз разьмяшчэньне міжнародных назіральнікаў пад эгідай Рады бясьпекі ААН альбо АБСЭ».

Раней у нядзелю Расмунсэн заявіў, што увод расейскіх войскаў у Крым «пагражае міру і бясьпецы ў Эўропе. Расея павінна спыніць свае вайсковыя дзеяньні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG