Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі экспэрт: сям'ю адмірала выкралі


Дзяніс Беразоўскі прыносіць прысягу на вернасьць «жыхарам аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля».

Дзяніс Беразоўскі прыносіць прысягу на вернасьць «жыхарам аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля».

Кіраўнік украінскага цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Цімчук напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што контр-адмірал Дзяніс Беразоўскі прынёс прысягу на вернасьць «жыхарам аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля» пад прымусам, бо ягоную сям'ю выкралі.

Раней сёньня Беразоўскі быў вызвалены ад пасады камандуючага Ваенна-Марскіх Сіл Узброеных Сіл Украіны ўказам выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава пасьля таго як у сеціве зьявілася відэа з такой прысягай.



Намесьніца кіраўніка Рады нацыянальнай абароны Ўкраіны Вікторыя Сюмар паведаміла, што Беразоўскі адхілены ад пасады яшчэ сёньня раніцай, супраць яго заведзеная крымінальная справа па факту здрады.

Міністар абароны абавязкі камандуючага ВМС Украіны ўсклаў на контр-адмірала Сяргея Гайдука.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG