Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія інтэлігенты супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне


Рада беларускай інтэлігенцыі выступіла са зваротам з нагоды расейскай агрэсіі на Ўкраіну.

"Незалежнасьць Украіны, свабода нашых братоў-украінцаў пад пагрозай. Дазвол Савету Фэдэрацыі Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі на выкарыстаньне расейскіх узброеных сілаў на тэрыторыі Ўкраіны нясе вялікую небясьпеку ўсім народам Эўропы. Мы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, выказваем рашучы пратэст супраць спробаў узброенага ўмяшальніцтва Расеі ва ўнутраныя справы Ўкраіны і патрабуем ад кіраўніцтва Расеі адмовіцца ад сваіх імпэрскіх дамаганьняў і тэрмінова адклікаць сваіх вайскоўцаў з украінскай тэрыторыі. Мы патрабуем ад ураду Рэспублікі Беларусі выказацца супраць агрэсіўнай палітыкі Расеі ў адносінах да братняга ўкраінскага народа. Заклікаем усіх, хто салідарны з гэтым Зваротам, далучацца да яго.


Зварот падпісалі:

Анемпадыстаў Міхал, Анісім Алена, Бандарэнка Зінаіда, Баршчэўскі Лявон, Ваганаў Сяргей, Вярцінскі Анатоль, Гаравы Марат, Гарэцкі Радзім, Гуляеў Анатоль, Драздоў Генадзь, Законьнікаў Сяргей, Злотнікаў Леанід, Калінкіна Сьвятлана, Кароль Аляксей, Колас Уладзімір, Ліс Арсень, Ліхтаровіч Георгій, Марачкін Алесь, Содаль Уладзімер, Сьцяжко Натальля, Сідзяка Аляксандр, Халіп Уладзімер, Хашчавацкі Юры, Цімохаў Лявон, Ялугін Эрнэст.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG