Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кірыл абяцае дапамагчы не дапусьціць кроў ва Ўкраіне


Маскоўскі патрыярх Кірыл адказаў на зварот месцаблюсьціцеля Кіеўскай катэдры мітрапаліта Чарнавіцкага і Букавінскага Ануфрыя ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне:

«Са смуткам, трывогай і болем гляджу я на тое, што зараз адбываецца ва Ўкраіне. Палітычныя звады прыводзяць да канфрантацыі і падзелаў сярод людзей, у тым ліку і зьвязаных агульнай верай. Пад пагрозай існаваньне Ўкраіны як адзінай дзяржавы. Гэтыя падзеі сталі вынікам ўнутранага палітычнага крызысу, няздольнасьці розных грамадзка-палітычных сіл дамовіцца аб негвалтоўным вырашэньні існуючых у грамадзтве праблем...

Адказваючы на Ваш зварот, запэўніваю Вас і нашу ўкраінскую паству ў тым, што зраблю ўсё магчымае, каб пераканаць усіх тых, у чыіх руках знаходзіцца ўлада, што нельга дапусьціць гібелі мірных людзей на дарагой для майго сэрца зямлі Ўкраіны. Сёньня, у Даравальную нядзелю, я зьвяртаюся да ўсіх маім братам і сёстрам у Хрысьце з гарачым заклікам дараваць і зразумець адзін аднаго. Звяртаюся да ўсіх уладаў: не дапусьціце гвалту ў адносінах да мірных грамадзян».

Раней мітрапаліт Ануфрый перасьцярог прэзыдэнта Расеі Пуціна, што цяпер «зусім няшмат аддзяляе нас ад спаўзаньня ў бездань, выхад з якога зойме не адно дзесяцігодзьдзе».

«Ведаючы Вас як праваслаўнага хрысьціяніна, прашу: спыніце чалавечае гора, адкруціце падзел нашай украінскай дзяржавы і сьвятой царквы», — заявіў Ануфрый Пуціну.

Паводле яго слоў, «афіцыйная рыторыка сёньня далёкая ад таго, каб супакоіць народ Божы, які жыве і працуе ў Крыме, і ў іншых частках Украіны», «а неасьцярожнае слова можа выклікаць непрадказальныя наступствы і, не дай Бог, абярнуцца бядой».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG