Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўлінскі: вайна Расеі з Украінай — грамадзянская вайна


Рыгор Яўлінскі назваў «палітычнай памылкай з надзвычай небясьпечнымі наступствамі» дазвол на выкарыстаньне расейскага вайсковага кантынгенту ва Ўкраіне.

Разам з тым ён усё яшчэ спадзяецца, што гэта вельмі няўдалы блеф расейскіх уладаў. Пра гэта палітык напісаў у сваім блогу.

Яўлінскі перакананы, што выкананьне намеры аб ўводзе войскаў, баявыя дзеяньні любога маштабу на тэрыторыі Ўкраіны недапушчальныя і злачынныя.

«Пра вайну няма чаго і казаць — нават паўтор гэтага слова робіць сытуацыю на крок горшай. Братазабойства нельга дазволіць. Вайна з Украінай для нашага народа — гэта грамадзянская вайна».

Палітык падкрэсьлівае, што ніякіх пацьверджаньняў «пагрозаў жыцьцю грамадзян Расеі» у Крыме і іншых рэгіёнах Украіны няма. Усе магчымыя праблемы расейскамоўнага насельніцтва Ўкраіны могуць вырашацца мірнымі спосабамі, без ваеннай інтэрвэнцыі, перакананы ён.

Рыгор Яўлінскі лічыць, што палітычнае кіраўніцтва Расеі дамагаецца далейшай дэстабілізацыі сытуацыі ў мэтах пазыцыянаваньня Ўкраіны як «дзяржавы, што адбылася» і адмовы ад абавязацельстваў па захаваньні яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. Пра гэта, паводле яго слоў, сьведчыць адмова расейскага кіраўніцтва размаўляць з уладай, сфарміраванай у Кіеве, і заява дзяржаўнай Думы ад 1 сакавіка:

«Апошняя грань яшчэ не пяройдзена, усё яшчэ спадзяюся, што мы наогул маем справу хутчэй, скажам так, з вельмі прыкрым непаразуменьнем або фантазіяй аб тым, што так можна блефаваць, чым з хоць неяк прадуманым плянам», — піша Яўлінскі. Разам з тым гэтая «небясьпечная авантура вайскова-алігархічных колаў» ўжо раскалола сытуацыю і стварыла ўмовы для правакацый, здольных запусьціць незваротны ланцуг падзей, напісаў Яўлінскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG