Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бураўкін: Адышоў апошні паэт незямной красы


«На жаль, так атрымалася, што і ў мяне няма сіл і здароўя гаварыць пра гэтую страшную навіну. Адышоў унікальны для Беларусі і ня толькі для Беларусі паэт, апошні паэт незямной красы. Натуральны, моцна беларускі. Паэт такой сілы, што я не магу яшчэ гаварыць пра ягоную веліч, бо гэта вызначыць час. Але шчасьце, што Бог паслаў нам гэтага генія, чараўніка, правідцу. Гэта вельмі рэдка здараецца, што прыходзяць паэты такой сілы. Але шчасьце, што здарылася.

Дарагі Рыгор. Ты з намі. Мы дыхаем з табой. Жывем з табой. Ты будзеш жыць доўга побач з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Васілём Быкавым. Не хачу і магу казаць „жыў“. Ня маю права. Ня мела права і здарыцца тое, што здарылася з табой. Ты з намі».

Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 году.
XS
SM
MD
LG