Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: Уварваньне Расеі ва Ўкраіну — неверагодны акт агрэсіі


Ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну зьяўляецца неверагодным актам агрэсіі. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры.

Паводле Кэры, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыняў «дзіўнае і сьвядомае» рашэньне ўварвацца ў іншую краіну, адзначыў дзяржсакратар у інтэрвію некалькім амэрыканскім тэлеканалаv. Гэта «паводзіны 19-га стагодзьдзя ў 21-м», — сказаў ён.

Калі Пуцін ня зьменіць курс на фактычную анэксію Крыму, Расея панясе вялікія страты ў гандлі і інвэстыцыях, падкрэсліў Кэры .

Як заявіў дзяржсакратар ЗШA, ён ужо правёў перамовы зь міністрамі краін G-8 і іншых дзяржаваў. Паводле яго, усе яны гатовыя ісьці да канца, каб ізаляваць Расею.

ЗША ставяць пытаньне пра байкот заплянаванага на чэрвень саміту краін «вялікай васьмёркі», які павінен адбыцца ў расейскім горадзе Сочы, сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG