Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Папа Рымскі Францішак сёньня ў Ватыкане заклікаў усіх маліцца за Ўкраіну.

«Заклікаючы ўсе часткі краіны працаваць над пераадоленьнем рознагалосьсяў і сумесна будаваць будучыню дзяржавы, зьвяртаюся да міжнароднай супольнасьці з гарачым заклікам падтрымаць кожную ініцыятыву на карысьць дыялёгу і згоды» , — падкрэсьліў Папа Францішак.

Такі зварот з вуснаў пантыфіка прагучаў пасьля малітвы «Анёл Панскі».

Падчас пратэстаў у Кіеве Папа Францішак тройчы маліўся за Ўкраіну і заклікаў да дыялёгу.
XS
SM
MD
LG