Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя гатовая быць пасярэднікам ва Ўкраіне і адмовілася ад саміту G8


Ларан Фабіюс

Ларан Фабіюс

Парыж гатовы выступіць пасярэднікам для ўрэгуляваньня крызысу ва Ўкраіне і вырашыў спыніць падрыхтоўку да саміту G8 у Сочы.

Пра гэта заявіў у нядзелю кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіюс ў эфіры тэлеканала iTele.

Парыж выступае за мірнае ўрэгуляваньне спрэчных пытаньняў ва Ўкраіне і заклікае кіраўніцтва гэтай краіны ўлічваць інтарэсы ўсіх жыхароў.

«Мы асуджаем расейскую ваенную інтэрвэнцыю і выступаем за пасярэдніцтва для ўрэгуляваньня спрэчак», — сказаў ён.

Міністар паведаміў, што, калі гэта будзе трэба, гатовы ўзяць на сябе функцыі пасярэдніка.

Кажучы пра Украіну, Фабіюс адзначыў, што «ўлады павінны памятаць аб разнастайнасьці свайго насельніцтва». Разам з тым ён адзначыў, што выступае за захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці гэтай краіны.

Акрамя таго, міністар адзначыў, што, улічваючы падзеі ва Ўкраіне, у Парыжы выступаюць за спыненьне падрыхтоўкі да саміту G8 у Сочы. Ад удзелу ў саміце ўжо адмовіліся Канада і ЗША.

Украінскія палітыкі патрабуюць ад краін-падпісантаў Будапэшцкага меэмарандуму (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і Кітай) выканаць дадзеныя імі гарантыі аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG