Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО праводзіць сёньня тэрміновую нараду па Ўкраіне


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн
Як напісаў у «Твітэры» генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Андэрс Фог Расмусэн, «неабходная тэрміновая дээскаляцыя напружанасці ў Крыму». «Расея павінна паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны», — дадаў Расмусэн .

28 сябраў Паўночнаатлянтычнай Рады — галоўнага кіраўнічага органу НАТО — зьбіраюцца прыцягнуць да сёньняшніх кансультацыяў прадстаўніка Ўкраіны ў гэтай арганізацыі.

У панядзелак тэрміновыя перамовы па Ўкраіне маюць намер правесьці міністры замежных спраў краін Эўрапейскага Зьвязу. Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заклікала Расею ўстрымацца ад разгортваньня сваіх воінскіх падразьдзяленьняў ва Ўкраіне, выконваць нормы міжнароднага права, «прасоўваць свае погляды толькі шляхам выкарыстаньня мірных сродкаў» .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG