Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лябедзька: Беларусаў могуць мабілізаваць на вайну супраць Украіны


Старшыня Абхяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька камэнтуе канфлікт Расеі і Ўкраіны вакол Крыму.

«Калі Расея ўступае ў вайну з Украінай, то Беларусь як сябра вайскова-палітычнага саюзу АДКБ апынаецца таксама ў сытуацыі вайны з Украінай. Такім чынам атрымліваецца, што ў гэтай сытуацыі нашая краіна можа стаць закладнікам палітыкі Лукашэнкі. Зразумела, што шырока абмяркоўваць гэтую тэму зараз уладам надзвычай невыгодна, таму што ня выключаная сытуацыя, што беларусаў будуць мабілізоўваць для вайны з самым нашым блізкім народам — з украінцамі», — выказаў меркаваньне Лябедзька.

«На вялікі жаль, верагоднасьць пачатку сапраўдных баявых дзеньняў ёсьць, і яна немалая. Крокі, якія зробленыя, хоць і не незваротныя, але яны вядуць адназначна да вайны. Расейскія войскі на ўкраінскай тэрыторыі, і мабілізацыя ва Ўкраіне, і палітычныя заявы — гэта пах рэальнай вайны. Таму сёньня верагоднасьць яе — 50 на 50. Які бок пераважыць, будзе залежыць ад міжнароднай рэакцыі. Калі Захад знойдзе пераканаўчыю аргумэнтацыю, каб спыніць Пуціна, вайны можна будзе пазьбегнуць», — каажа кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG