Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі падчас нападу ў горадзе Куньмін загінулі 29 чалавек


У Кітаі прынамсі 29 чалавек былі забітыя і каля 130 параненыя пры нападзе ўзброеных нажамі людзей на станцыю чыгункі ў горадзе Куньмін, у правінцыі Юньнань.

Напад была зроблены ў суботу. Па інфармацыі дзяржаўнага агенцтва «Сіньхуа», паліцыяй былі застрэлены чацвёра меркаваных удзельнікаў нападу. Ўлады назвалі тое, што здарылася тэрактам, усклаўшы адказнасьць за злачынства на «сэпаратыстаў » зь Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў праваахоўныя органы прыкласьці ўсе намаганьні для расьсьледаваньня крывавай разьні.

У кастрычніку мінулага года Пекін усклаў на «сэпаратыстаў» зь Сіньцзян-Уйгурскага раёна адказнасьць за ДТЗ на плошчы Цяньаньмэнь у кітайскай сталіцы, дзе аўтамабіль на поўнай хуткасьці ўрэзаўся ў натоўп людзей і загінулі пяць чалавек.

Значную частку насельніцтва Сіньцзян-Уйгурскага рэгіёну складаюць мусульмане-уйгуры, якія вінавацяць улады ў перасьледзе і спробах выціснуць іх з гістарычных земляў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG