Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы бачым спробу імпэрскага рэваншу» — заява Руху «За свабоду»


На вуліцах Сымфэропалю

На вуліцах Сымфэропалю

«Мы бачым спробу імпэрскага рэваншу і замах на цэласнасьць незалежнай дзяржавы Ўкраіна. Акупацыю чыніць ваенна-палітычны хаўрусьнік цяперашніх уладаў Беларусі — Расея», — гаворыцца ў заяве Руху «За свабоду».

Далей у заяве напісана: «Мы зьвяртаемся да Еўрапейскага саюзу адэкватна і без ваганьняў адрэагаваць на сытуацыю ва Ўкраіне, пацьвердзіўшы падтрымку дэмакратычным пераўтарэньням на былой пасьлясавецкай прасторы і зацікаўленасьць праэўрапейскім выбарам краінаў-суседак ЭЗ. Таксама заклікаем кіраўніцтва Беларусі паўзьдзейнічаць на рашэньні Масквы па „украінскім пытаньні“, даказаўшы на справе агучаную пазіцыю ў абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG