Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя


Андрэй Парубій
Андрэй Парубій
Ва Ўкраіне абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя насельніцтва. Пра гэта паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэй Парубій.

Рашэньне Рады афіцыйна будзе апублікавана раніцай, ваенкаматы пачалі працаваць з 8 гадзін раніцы.

На сваёй старонцы ў Facebook Андрэй Парубій напісаў, што працаўнікі ваенкаматаў ўжо пачалі тэлефанаваць да грамадзянаў.



У суботу выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што Ўзброеныя сілы прыведзеныя ў стан баявой гатоўнасьці.

Рада фэдэрацыі Расеі дазволіла прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну ўвесьці войскі на тэрыторыю Ўкраіны. Аднак пасьля ў Крамлі ўдакладнілі, што пакуль такое рашэньне не прынятае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG