Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Над пісьменьнікам Сяргеем Жаданам у Харкаве ўчынілі самасуд


Сяргей Жадан

Сяргей Жадан

Падчас сутыкненьняў у Харкаве ў суботу пацярпелі 97 чалавек і большасьць параненых зьвярнуліся за дапамогай да нэйрахірургаў з траўмамі галавы. Сярод пацярпелых актывістаў Майдану — і пісьменьнік Сяргей Жадан, якога акрываўленага выцягнулі на сцэну і зладзілі над ім самасуд.

Пра гэта Жадан напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: «Сябры, я ў парадку. У двух месцах рассечаная галава, рассечанае брыво, страсеньне мазгоў, падазрэньне на пералом носа. Білі бітамі ззаду па галаве. Нападалі выключна зграяй. Па патрабаваньні стаць на калені — паслаў... Выцягнула міліцыя.

Жадан — вядомы пісьменьнік, аўтар кнігі «Месапатамія» аб гісторыі і культуры Харкава. Ён неаднаразова заклікаў да дыялёгу і прымірэньня бакоў.

Падчас сутыкненьняў частку майданаўцаў, пацярпелых падчас штурму будынка абласной адміністрацыі, ад натоўпу адбіла міліцыя. Акрамя таго, цяпер праваахоўнікі апытваюць тых актывістаў, над якімі быў учынены самасуд на плошчы Свабоды — паказаньні заносяцца ў пратакол для прыняцьця рашэньня аб узбуджэньні крымінальнай справы.
Здымак з твітэру Ўкраінскай праўды

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG