Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама паўтары гадзіны размаўляў з Пуціным пра Ўкраіну


Барак Абама

Барак Абама

Белы Дом паведаміў у пятніцу аб тым, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў паўтарагадзінную тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Паводле афіцыйнай заявы, прэзыдэнт Абама выказаў глыбокую трывогу адносна «відавочнага парушэньня Расеяй сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны». «Злучаныя Штаты асуджаюць расейскае ваеннае ўварваньне на ўкраінскую тэрыторыю», — гаворыцца ў паведамленьні. ЗША заклікаюць Расею зьнізіць напружанасьць, вярнуць свае войскі на базы ў Крыме і ўстрымацца ад умяшаньня ў справы Ўкраіны.

Падчас размовы Барак Абама сказаў Уладзіміру Пуціну аб тым, што калі Расея мае занепакоенасьць адносна парушэньня правоў этнічных меншасьцяў ва Ўкраіне, то падобныя праблемы павінны вырашацца мірна, шляхам перамоваў з дапамогай існых міжнародных мэханізмаў, напрыклад, АБСЭ. Прэзыдэнт Абама папярэдзіў, што парушэньне Расеяй сувэрэнітэту Ўкраіны нэгатыўна адаб’ецца на становішчы Расеі ў сьвеце. ЗША прыпыняюць свой удзел у падрыхтоўчых мерапрыемствах да саміту Вялікай васьмёркі ў Сочы.

Прэзыдэнт Абама аддаў указаньне аб аказаньні падтрымкі, у тым ліку, тэрміновай тэхнічнай і фінансавай дапамогі Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG