Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: Пуцін яшчэ ня прыняў рашэньня наконт Украіны


Дзьмітрый Пяскоў і Ўладзімер Пуцін

Дзьмітрый Пяскоў і Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыме рашэньне адносна накіраваньня расійскага кантынгенту ва Ўкраіну і па адклiканьню амбасадара з ЗША, зыходзячы з разьвіцьця сытуацыі.

Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў. «Пакуль такіх рашэньняў няма» - сказаў ён. Словы Пяскова цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

Пяскоў выказаў надзею , што сытуацыя ня будзе разьвівацца па тым сцэнары, па якім ідзе зараз, гэта значыць па шляху нагнятаньня і па шляху стварэньня пагрозы для рускіх на паўвыспе Крым, сказаў Пяскоў у эфіры тэлеканала "Россия 24".

Пяскоў падкрэсьліў, што кіраўнік дзяржавы атрымаў "ўвесь арсэнал сродкаў, неабходных для ўрэгуляваньня гэтай сытуацыі, - і ў пляне задзейнічаньня войскаў, і ў пляне прыняцьця рашэньня адносна кіраўніка нашай дыпмісыі ў ЗША».

"Разам з тым, вядома, трэба падкрэсьліць, што ні першага, ні другога рашэньня пакуль прэзыдэнт не прымаў. Гэтых рашэньняў няма ", -- сказаў Пяскоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG