Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карэспандэнт украінскай Свабоды зьбіты ў Харкаве


Расейскі сьцяг ля будынку харкаўскай мэрыі, 26 лютага 2014.

Расейскі сьцяг ля будынку харкаўскай мэрыі, 26 лютага 2014.

Журналіста зьбілі, паставілі на калені і прымусілі цалаваць «георгіеўскую стужку».

На супрацоўніка ўкраінскай службы радыё Свабода напалі, калі ён вёў жывы рэпартаж з будынку абласной адміністрацыі, які быў захоплены прарасейскімі актывістамі. Журналіста, які ня хоча агалошваць у СМІ сваё прозьвішча, зьбілі, паставілі на калені і прымусілі цалаваць «георгіеўскую стужку». Напад спыніла кіраўніца філіялу Камуністычнай партыі ў Харкаве Ала Александроўская. Журналіст паведаміў пра інцыдэнт у паліцыю. Сёньня ў Харкаве тысячы прарасейскіх актывістаў штурмавалі будынак адміністрацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG