Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея гатова ўвесьці войскі ва Ўкраіну

Савет Фэдэрацыі Расеі прагаласаваў адзінагалосна за ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Украіны. Старшыня Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што пастанова аб выкарыстатньні расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны ўступае ў сілу з моманту яе прыняцьця.


Коратка

00:05 2.3.2014
МЗС Вялікай Брытаніі занепакоены рашэньнем Масквы

Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Уільям Хэйг асудзіў рашэньне Верхняй палаты Расійскага парлямэнта ўхваліць расійскую ваенную акцыю на Украіне. Хэйг паведаміў , што ён выклікаў амбасадара Расеі ў Лёндане, каб выказаць занепакоенасьць падзеямі вакол Украіны. У пісьмовай заяве Хэйг назваў рашэньне Савета Фэдэрацыі ўхваліць запыт прэзыдэнта Уладзімера Пуціна ўвесьці войскі ва Ўкраіну " патэнцыйна сур'ёзнай пагрозай сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны".
00:01 2.3.2014
Эштан заклікала Маскву не накіроўваць войскі ва Ўкраіну

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах Кэтрын Эштан з выказала шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Расіі выкарыстоўваць узброеныя сілы ва Ўкраіне. Яна назвала тое, што адбываецца --- "неабгрунтаванай эскаляцыяй напружанасьці". Эштан ўпэўненая, што "любыя магчымыя дзеяньні і дыслякацыя сіл павінны адпавядаць палажэньням міжнароднага права і абавязальніцтвам, у прыватнасьці ў рамках Статута ААН і Заключнага Акту АБСЭ, Будапешцкага мэмарандуму 1994 года, а таксама двухбаковых пагадненьняў, як, напрыклад, аб Чарнаморскім флёце.
21:49 1.3.2014

Пяскоў: Пуцін яшчэ ня прыняў рашэньня наконт Украіны

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыме рашэньне адносна накіраваньня расійскага кантынгенту ва Ўкраіну і па адклiканьню амбасадара з ЗША, зыходзячы з разьвіцьця сытуацыі.

Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў. «Пакуль такіх рашэньняў няма» - сказаў ён. Словы Пяскова цытуе агенцтва «Інтэрфакс». Пяскоў выказаў надзею , што сытуацыя ня будзе разьвівацца па тым сцэнары, па якім ідзе зараз, гэта значыць па шляху нагнятаньня і па шляху стварэньня пагрозы для рускіх на паўвыспе Крым, сказаў Пяскоў у эфіры тэлеканала "Россия 24".

19:48 1.3.2014
Савет Бясьпекі ААН зьбярэцца ў 14:00 па мясцовым часе (у 22.00 па беларускім) на надзвычайныя кансультацыі, — напісаў ў сваім твітары пасол Вялікабрытаніі ў ААН Марк Грант.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG