Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cяргей Цігіпка вылецеў на перамовы ў Маскву


Сяргей Цігіпка

Сяргей Цігіпка

Народны дэпутат Украіны, намеснік старшыні Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка мяркуе, што кіраўніцтву Украіны, Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Расеі неабходна сесьці за стол перамоваў для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Крыме.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна.

«Неабходна сфармаваць працоўныя групы, якія будуць весіці перамовы з парлямэнтам Крыма і, найперш, з кіраўніцтвам Расейскай Фэдэрацыі», — мяркуе дэпутат.

Палітык падкрэсьліў, што сытуацыя ў Крыме складаная, і неабходна зрабіць усё, каб пазьбегнуць сілавога варыянту разьвіцьця падзей.

Паводле інфармацыі агенцтва Інтэрфакс-Украіна, у суботу раніцай Цігіпка вылецеў у Маскву для правядзеньня перамоваў з расейскімі палітыкамі адносна мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў Крыме.
XS
SM
MD
LG