Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падаражалі паштовыя паслугі


У Беларусі ў сярэднім на 9,4 % павышаныя тарыфы на паслугі паштовай сувязі.

Для фізычных асобаў перасылка паштовак, а таксама лістоў і бандэроляў масай да 20 грамаў унутры краіны абыйдзецца ў 2100 рублёў (да гэтага — 1600 беларускіх рублёў).

За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 грамаў масы за лісты або бандэролі неабходна будзе даплаціць 200 рублёў (раней было 150 рублёў).
XS
SM
MD
LG